У сьнежні 2012-га гурт “Яваровы людзі” выпусьціў каляднае віншаваньне на песьню Леанарда Коэна “Алілуя”.
Прайшло 13 гадоў. Дзеці, якія здымаліся тады ў кліпе, павырасталі, дарослыя трохі памаладзелі. “Яваровы людзі” вырашылі запісаць гэтую песьню яшчэ раз і паглядзець, як сёлета рыхтуюцца да Калядаў героі таго даўнейшага відэа…
Кампазітар – Леанард Коэн
Беларускі тэкст – Віялета Кавалёва і гурт “Яваровы людзі”
Апэратар – Кацярына Тарасава
Рэжысэр – Алесь Каралькевіч
Гукарэжысэр – Даніла Эльяшэвіч
Песьню сьпявалі і ў кліпе здымаліся ўдзельнікі гуртоў “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці”
