
У апошнім выпуску блогер Мікіта Мелказёраў апавядаў, чаму ў Беларусі сьвяткуюць два Раствы. У канцы сьнежня 2025 году Мікіты ня стала.
«Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, дзе сьвяточнымі днямі лічацца і 25 сьнежня, і 7 студзеня. Чаму мы адзначаем два Раствы і калі правільна сьвяткаваць?» — анансуе тэму апісаньне відэароліку.
Каманда каналу «Загляне сонца» заявіла, што праект бярэ паўзу.
«Нам таксама трэба час, каб прыйсьці ў сябе і зразумець, што рабіць далей. А пакуль калі прапусьцілі нейкія выпускі — паглядзіце, калі ласка. Тут шмат цікавага кантэнту, які дапаможа працягнуць беларусець разам», — гаворыцца ў паведамленьні.
Журналіст, аўтар youtube-каналаў «Жыцьцё-малiна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў памёр 21 сьнежня ў Варшаве. Яму было 37 гадоў.
