У Вільні 23-га студзеня а 19-й адбудзецца першы канцэрт Юрыя Стыльскага — вакаліста культовага гурта «Дай Дарогу!». Вялікі акустычны выступ пройдзе ў легендарным пабе Alaus Namai, і ўжо за два тыдні да падзеі прададзена 150 з 200 квіткоў, што сведчыць пра вялікую цікавасць публікі.

Кажа арганізатар канцэрта Ілля Міронаў:
– Стыльскі – вельмі моцны выканаўца і грамадскі дзеяч. Быў на фэсце «Тутака» ў мінулым годзе. Тыя, хто ў Беластоку, мог яго паслухаць на «Тутацы». 23 студзеня Юрый Стыльскі прыязджае першы раз у Вільню. Гэта яго будзе першы канцэрт у Вільні. Прагучаць усе ягоныя вядомыя хіты, якія ён выконвае з 1998 году.
Канцэрт стане рэдкай магчымасцю ўбачыць аднаго з самых харызматычных вакалістаў сучаснай сцэны ва ўнікальным акустычным фармаце. У камернай і ўтульнай атмасферы прагучаць самыя вядомыя хіты гурта «Дай Дарогу!», а таксама новыя кампазіцыі — у новым гучанні.
Месца правядзення: Alaus Namai, Goštauto 8, Вільня.
