Навагоднія падарункі для беларускіх дзяцей ветэранаў вайны ва Украіне

9 сертыфікатаў па 100 еўра на пакупкі ў гандлёвым цэнтры “Акропаліс”, адзін асабісты падарунак па замове з Дзедам Марозам, ласункі і квіток у тэатр. Такі вынік калядна-навагодняй акцыі для беларускіх дзетак ветэранаў вайны ва Украіне ў Літве. Дабрачынная арганізацыя “Кусь” у межах ініцыятывы “Росквіт” сабрала на гэта 1186 еўра.

Распавядае былы добраахвотнік і сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі “Кусь”:

– Акцыя прайшла паспяхова. Збор мы закрылі нават трошкі раней, чым разлічвалі, прыкладна за тыдзень да Новага года. Мы сабралі 1186 еўра. Дадаткова мы атрымалі яшчэ невялікія падарункі ад дэпутатаў літоўскага Сейма. Больш сімвалічныя, але таксама тут важна, што не абышлі ўвагай літоўскія дэпутаты дзяцей ветэранаў вайны ва Украіне.

Нагадаем, дабрачынная арганізацыя “Кусь” і ініцыятывы “Росквіт” працуе ўжо два гады ў Вільні, заснаваная Аляксандрам Клачко і яго жонкай Любай. Усе справаздачы па зборах і акцыях яны публікуюць у сацыяльных сетках, у тым ліку і ў Інстаграм. Падпісацца на старонку можна па спасылцы: https://www.instagram.com/roskvitkus/

racyja.com