Вызваленыя палітвязні паступова адаптоўваюцца да жыцця

Палітвязні, якія былі вызваленыя 13 снежня і цяпер жывуць у шэлтары ў Варшаве, паступова адаптоўваюцца да жыцця, але пытанні яшчэ застаюцца.

Пра гэта распавяла адміністратарка Дому Алеся Буневіч:

– Мне здаецца, што ўсе ў даволі добрым стане. Суіснуюць разам вельмі добра. Ніхто не сварыцца паміж сабой. І разам з тым, псіхалагічная дапамога спатрэбіцца кожнаму і кожнай, гэта відаць ужо таксама, у нейкіх дробязях, у нейкіх бытавых рэчах, людзі працягваюць у шэсць гадзін раніцы прачынацца, баяцца нейкіх гучных гукаў, таму, на жаль, так.

Але, як распавяла Алеся Буневіч, большасць палітвязняў згаджаецца звяртацца да псіхолагаў.

racyja.com