Сын, турма і здрада. Вялікая размова з Вольгай Севярынец

Вольга, Францішак і Павал Севярынцы, Вільня, 6 студзеня 2026

Жонка Паўла Севярынца Вольга распавяла пра пяць гадоў чаканьня, страху і надзеі, праз якія прайшла сям’я палітвязьня. Як выхоўвала сына бяз мужа, тлумачыла дзіцяці праўду пра турму і вучыла жыць у стане пастаяннай небясьпекі.

У размове – гісторыі ператрусаў, пагрозаў, салідарнасьці з боку іншых беларусаў і таго, як падтрымка людзей дапамагала вытрымаць. Пра лісты з турмы, якія дапамагалі тату заставацца прысутным у жыцьці сына. Шлях да сустрэчы і першыя хвіліны разам пасьля шмат гадоў разлукі.

svaboda.org