Святлана Ціханоўская падзякавала міністру замежных справаў Іспаніі за рашэнне па беларускіх пашпартах 

22 студзеня на палях Міжнароднага эканамічнага форуму Святлана Ціханоўская падзякавала міністру замежных справаў Іспаніі Хасэ Мануэлю Альбарэсу за важнае рашэнне для беларусаў: Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты грамадзянаў Беларусі. Гэта дазволіць людзям працягваць вырашаць адміністрацыйныя і міграцыйныя пытанні без дадатковых бар’ераў.

Святлана Ціханоўская:
«Шчыра дзякую ўладам Іспаніі за гэтае рашэнне. І асобна — беларускай дыяспары ў Малазе, Алікантэ, Барселоне, Валенсіі, Мадрыдзе і на Канарскіх астравах, Народным Амбасадам, асобна арганізацыі Associació RAZAM Bielorússos de Catalunya, якія паслядоўна дапамагалі яго прасоўваць. Гэта вялікая праца, і яна стала магчымай дзякуючы шматлікім людзям па абодва бакі. Дзякуй усім. Гэта той выпадак, калі доўгая праца дае вельмі канкрэтны вынік для беларусаў».

tsikhanouskaya.org