17 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд Таццяне Кузінай, паведамляюць праваабаронцы.
Яе абвінавацілі па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Нагадаем, палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў у сферы публічнага адміністравання) Таццяна Кузіна была затрыманая 28 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце «Мінск», калі адпраўлялася ў кароткатэрміновую паездку ў Грузію.
budzma.org