Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская падчас першай двухбаковай сустрэчы ў Вільні 25 студзеня. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Дэмакратычная лідарка Беларусі можа наведаць Кіеў у канцы гэтага ці пачатку наступнага месяц. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю РБК-Украіна.

Нагадаем, што Уладзімір Зяленскі запрасіў яе ў Кіеў падчас сустрэчы ў Вільні 25 студзеня. Як яна распавяла РБК-Украіна, візіт можа адбыцца напрыканцы гэтага або на пачатку наступнага месяца.

У размове з РБК-Украіна яна пастаянна падкрэслівала, што Лукашэнка з’яўляецца саўдзельнікам расійскай агрэсіі супраць Украіны і за гэта таксама павінен панесці, у прыватнасці, крымінальную адказнасць на міжнародным узроўні. Дасягнуць гэтага пакарання для дыктатара Ціханоўская імкнецца і ў супрацоўніцтве з Украінай.

Яна таксама расказала пра выразную мяжу паміж беларускімі і расійскімі апазіцыйнымі сіламі.

«Па-першае, нашай чырвонай лініяй заўсёды была ідэя, што беларусы — гэта не рэжым, і беларусы — гэта не расіяне. Мы іншыя, у нас няма імперскіх амбіцый, і большасць беларусаў выступае супраць вайны», — кажа яна.

Ціханоўская сказала, што сустрэча з прэзідэнтам Зяленскім была для мяне надзвычай важнай на працягу ўсяго гэтага часу. І гэтая сустрэча паказала, што Украіна вельмі выразна адрознівае рэжым Лукашэнкі і беларускі народ.

«Я лічу, што гэта і ёсць аснова новай палітыкі Украіны ў дачыненні да Беларусі. Наша сустрэча была вельмі моцным і выразным сігналам, і, думаю, гэты сігнал быў пачуты і ў Беларусі», — сказала яна.

nashaniva.com