Памёр выдавец Раман Цымбераў

Яму было 44 гады. Апошнія дні Раман Цымбераў быў у рэанімацыі.

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў. Ён рабіў тое, што ніхто іншы не рашаўся

Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі.

Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску Краснадарскага краю Расіі. Але амаль з нараджэння жыў у Менску.

 Працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце, меў ступень магістра па эканоміцы (2008).

З 2001 года быў індывідуальным прадпрымальнікам у кніжным гандлі. Рэдактар выдавецкай серыі «Такая гісторыя», у якой выдадзена каля 20 кніг па гісторыі Беларусі і ваеннай гісторыі.

nashaniva.com

ЗБС «Бацькаўшчына» смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім, калегам Рамана Цымберава, а таксама ўсім, хто яго ведаў.