
Сёння распачаўся працоўны візіт Святланы Ціханоўскай у Мюнхен. Тут беларуская лідарка ўжо ў пяты раз далучыцца да Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы — адной з галоўных міжнародных пляцовак, дзе ў адным месцы збіраюцца палітычныя лідары, дыпламаты, эксперты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, каб гаварыць пра бяспеку ў Еўропе і свеце.
Для Беларусі важна прымаць удзел у гэтай размове, якая будзе ў тым ліку і пра наш рэгіён, пра вайну ва Украіне, пра ўплыў Расіі, пра выкарыстанне тэрыторыі Беларусі і пра тое, што рэжым працягвае ўтрымліваць краіну ў небяспечнай залежнасці.
Падчас візіту ў Мюнхен Святлана Ціханоўская правядзе шэраг сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі, далучыцца да дыскусіяў і сайд-івэнтаў. Фокус візіту будзе на тым, што сёння найперш важна для беларусаў: вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў, падтрымка дэмакратычнай Беларусі як часткі рэгіянальнай бяспекі, узмацненне міжнароднага ціску на рэжым і адказнасць за злачынствы.
Падрабязней — у картках.
