Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх культурніцкіх арганізацыяў у Варшаве

23 лютага ў Варшаве адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі беларускіх культурніцкіх ініцыятываў. Сустрэчу мадэраваў Павел Баркоўскі — прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларускага ПЭНа, Беларускай Рады Культуры, праекта Kalyska.archive, «Вольных купалаўцаў», платформы аўдыёкнігаў audiobooks.by, а таксама ініцыятываў Крысціны Дробыш і грамадскай арганізацыі «Годна».

Фармат сустрэчы быў працоўны: абмеркаванне актуальных патрэбаў сектара — кожная арганізацыя каротка прадставіла сваю працу і агучыла пытанні і запыты.

Сярод асноўных тэмаў размовы:

— пошук фінансавання і патрэба ў больш устойлівых механізмах падтрымкі;

— магчымасці спецыяльных праграмаў і конкурсаў для культурніцкага супрацоўніцтва ад Польшчы ці Варшавы;

— пытанне з памяшканнямі для творчасці, канцэртаў, выставаў і спектакляў;

— візавую падтрымку творцаў з Беларусі;

— прасоўванне сумесных праектаў на міжнародным узроўні.

facebook.com/S.Tsikhanouskaya