
Арганізацыйна-дзейнасная гульня ў эміграцыі і выбары ў Каардынацыйную Раду – такія галоўныя падзеі гэтай вясны, – лічыць былы палітвязень, філосаф Уладзімір Мацкевіч.
Тое што адбываецца ў Іране ці ва Украіне таксама будзе уплываць на беларускую палітыку, але ўсё залежыць у першую чаргу ад саміх беларусаў, – адзначыў суразмоўца:
– Cёлета вясной будзе дзве галоўныя падзеі, я пра гэта ўжо казаў неаднаразова, для беларускай эміграцыі і ўвогуле для беларускай палітыкі незалежна ад таго, дзе яна адбываецца – у самой Беларусі ці за яе межамі. Гэта выбары ў Каардынацыйную Раду і пачатак яе працы. І гэта наша арганізацыйна-дзейнаcная гульня.
Уладзімір Мацкевіч перакананы, што 2026 год можа стаць вызначальным у беларускай палітыцы. Ад таго, ці змогуць зарганізавацца беларускія дэмакратычныя сілы ў эміграцыі і ці будуць яны мець зразумелы план, можа залежыць будучыня Беларусі.
