Першая ластаўка Вольнага Сакавіка 2023 – ўрачыстая імпрэза і канцэрт, арганізаваныя Атаўскім Аддзелам Згуртавання Беларусаў Канады і сябрамі БІНіМ у Канадзе.
Імпрэза пачалася з малітвы за Беларусь, якую прачытаў Айцец Вячаслаў Кучук, святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. З вялікай радасцю прысутныя віталі Старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу і ейны зварот да беларусаў на Радзіме і па ўсім свеце. У святкаванні Дня Волі ўзялі ўдзел лідары эстонскай, латвіскай, літоўскай, украінскай дыяспараў, усе яны засведчылі падтрымку беларускаму народу і ўпэўненасць, што Беларусь далучыцца да еўрапейскай сям’і народаў ў недалёкай будучыні.
Радасць і гонар звацца беларусам і адначасова трагічны лёс Беларусі ўсім сэрцам адчулі прысутныя падчас канцэрту класічнай музыкі. Гучалі творы беларускіх кампазітараў, вершы беларускіх паэтаў. Абавязкова паслухайце песню “Мой родны кут” у выкананні канадыйскай сапрана Ванды Пресішын з акампанементам Ўладзі Шамецька (скрыпка), Ніны Гордан (віяланчэль), Аляксандры Голад (фартепіяна). Цікавы факт: гербы беларускіх гарадоў і пано з беларускімі народнымі строямі, якія вы ўбачыце на сцэне, былі зробленыя дзецьмі Атаўскіх беларусаў ў 1970я гады з дапамогай мастацкага таленту Івонкі Сурвілы.