“Разглядаецца мачымасць выдачы бясплатных пашпартоў”

17 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады.

Спікер КР Арцём Брухан паведаміў пра хаду прыняцця рашэння аб выдачы бясплатных пашпартоў для галасавання былым палітзняволеным, якія змогуць зарэгістравацца і прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду:

– Была праведзена кансультацыя з беларускім пашпартным цэнтрам. Працу курыруе Аб’яднаны Пераходны Кабінет. І зараз вядуцца кансультацыі наконт патэнцыйнай магчымасці бясплатнай выдачы пашпартоў Новай Беларусі палітзняволеным, у якіх няма беларускіх пашпартоў. Права прагаласаваць ім будзе забяспечана без гэтай дадатковай платы за набыццё пашпарту.

Старшыня Выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька паведаміла пра вынікі разгляду звароту палітзняволеных па гендарнай квоце:

– Каля тысячы ста палітычна зняволеных, з якіх 164 жанчыны, што складае 14 адсоткаў ад агульнай колькасці палітвязняў. Вось на гэтай падставе “Беларусы дзеяння” прасілі выбарчую камісію знізіць для іх гендэрную квоту. Выбарчая камісія папрасілі даслаць непасрэдна сам спіс і дакументы.

Падача дакументаў і рэгістрацыя выбарчых суб’ектаў для ўдзелу ў выбарах 4-га склікання КР адкрытыя да 31 сакавіка. Наўпроставае онлайн-галасаванне пройдзе з 11 па 17 мая на платформе Belarus ID. Галасаваць можна як па дзейным ці пратэрмінаваным пашпарце грамадзяніна Беларусі, так і па пашпарце Новай Беларусі, якія экс-палітзняволеныя змогуць атрымаць бясплатна па рашэнні АПК.

racyja.com