На Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Капенгагене CPH: DOX адбылася прэм’ера фільма «Радзіма», — павеамляе «Священный Белавуд».
Гэта сумесная праца беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча («Мая бабуля з Марса») і Ганны Бадзяк. Капрадукцыйны дакументальны праект, створаны за сродкі кінафондаў Украіны, Швецыі і Нарвегіі.
Паводле зместу, стужка з пазіцыі моладзі апавядае аб практыках гвалту, якія выкарыстоўваюць аўтарытарныя рэжымы на постсавецкай прасторы для падтрымання парадку і асабістай улады. Дзеянне стужкі адбываецца ў Беларусі і апавядае пра смерць вайскоўца тэрміновай службы, арышты падчас музычнага рэйву і пра здушэнне пратэстаў 2020 года.