Маршалак сустрэўся з прадстаўнікамі беларусай дыяспары

Выступае Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым

У Беластоку ў Маршалкоўскай управе адбылася сустрэча з жыхарамі рэгіёну, якія паходзяць з Беларусі.

Мерапрыемства было прысвечана функцыянаванню самакіравання Падляшскага ваяводства і магчымасцям падтрымкі прафесійнага развіцця. Сустрэча арганізавана ў рамках цыклу грамадзянскіх мерапрыемстваў фонду Фонд «Okno na Wschód».

Кажа прэзідэнт Фонду Павел Міцкевіч:

– Беларусам з аднаго боку не толькі расказваем і паказваем як на практыцы выглядае самакіраванне ў Польшчы, больш таго, гэта робіць гаспадар горада, гаспадар ваяводства, або гаспадар павету. У Городні мы ніколі не былі на сустрэчы са старшынёй аблвыканкама, ніколі нават яго і не бачылі… Была ўдзячнасць, калі прадстаўнік мясцовай улады Падляшскага ваяводства размаўляе з беларусамі чыстай беларускай мовай.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з роляй і задачамі самакіравання. Дырэктар Ваяводскай Управы працы ў Беластоку Губерт Астаповіч расказаў пра курсы і праграмы прафесійнага развіцця, а Магдалена Сянькевіч з Галоўнага інфармацыйнага пункта Еўрапейскіх фондаў у Беластоку прадставіла магчымасці атрымання еўрапейскай фінансавай падтрымкі.

racyja.com