Беларусь вяртае сваё

Днямі ў Суле адбылася ўрачыстая падзея, паведамляецца на сайце парку-музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

«2 гады таму мы падаравалі краіне “Вялікае мастацтва артылерыі” 1650 года – кнігу знакамітага беларуса Казіміра Семяновіча. І сёння мы працягваем вяртаць нашу Спадчыну, нашы страчаныя скарбы.

На сёння гэта арыгінальнае выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1744 года
набыта ў аўкцыённым доме Sotheby’s аўтарам ідэі Андрэем Запольскім і асабіста ўрачыста падорана Суле. Выданне надрукавана ў Вільне ў 1744 годзе ў польскім перакладзе.

Але менавіта ў 4-ым раздзеле 1-ым артыкулам гэтага Статута загадвалася – усё справаводства ў краіне павінна было адбывацца на старабеларускай мове.

Мы працягваем наш пошук, і прыйдзе час, калі ў Суле з’явіцца першае выданне, якое было надрукавана па-старабеларуску.

Запрашаем вас наведаць Сулу і асабіста дакрануцца да гісторыі і пабачыць гэты скарб на ўласныя вочы.

Ведаеш гісторыю Радзімы – пільнуеш Беларусь!»

Паводле parksula.by