
Паводле палітыка, санкцыі застаюцца важным інструментам уплыву, а прыярытэтам павінна быць не толькі вызваленне палітвязняў, але і будучыня ўсёй краіны.
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала амерыканскіх партнёраў не аказваць ціск на краіны ЕС, перадусім на Літву, з мэтай змякчэння санкцый супраць Беларусі. Пра гэта палітык заявіла ў Сейме Літвы.
— Усе мы разумеем, што калі, напрыклад, санкцыі ў дачыненні да калійных угнаенняў будуць зняты, гэта толькі ўмацуе рэжым, дасць больш сродкаў на рэпрэсіі і вайну ва Украіне, — падкрэсліла палітык.
Такім чынам Ціханоўская адрэагавала на прапановы з боку ЗША аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў. Яна заклікала еўрапейскіх партнёраў захоўваць паслядоўнасць і не змякчаць ціск на афіцыйны Мінск.
Паводле палітыка, санкцыі застаюцца важным інструментам уплыву, а прыярытэтам павінна быць не толькі вызваленне палітвязняў, але і будучыня ўсёй краіны.
Заява прагучала падчас мерапрыемстваў у Вільні, прымеркаваных да гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
