Якую дапамогу аказвае Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве – гэта сістэмная і прафесійная падтрымка для грамадзян Беларусі.

Цэнтр працуе ў выразна вызначаных кірунках, каб дапамога была дакладнай, эфектыўнай і ўстойлівай.

1. Юрыдычная дапамога

На сённяшні дзень ключавы прыярытэт – былыя палітычныя зняволеныя, незалежна ад часу вызвалення:

  • дапамога ў атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы
  • кансультацыі па легалізацыі знаходжання
  • падтрымкв ў пытаннях дакументаў і прававога статусу

Запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл: pomoc.prawna@belaruscenter.eu

2. Адукацыйны аддзел

Для дарослых:

  • курсы польскай мовы для былых палітычных зняволеных
    (для асоб, якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў)
  • праграмы для 55+ (сустрэчы і жывая камунікацыя, арт-тэрапія, творчыя заняткі, майстар-класы, размоўны клуб польскай мовы)

Для дзяцей:

  • арт-тэрапія для дзяцей з аўтызмам
  • арт-тэрапія для дзяцей з сем’яў палітычных зняволеных
  • падрыхтоўка да экзамену ў 8 класе (англійская мова, матэматыка)
  • студыя малявання і іншыя адукацыйныя праграмы

Даведацца пра заняткі ці запісацца можна праз Telegram: @cbs_kontakt

3. Сацыяльная дапамога

ЦБС – гэта не толькі дапамога, але і прастора падтрымкі і супольнасці, куды можна прыйсці, правесці час у бяспечнай і добразычлівай атмасферы, сустрэцца з людзьмі, выпіць кавы і не заставацца ў адзіноце.

Цэнтр прадастаўляе:

  • бясплатную вопратку і абутак
  • пры наяўнасці – тэхніку і касметыку
  • прастору для камунікацыі і ўзаемнай падтрымкі

Важна

Цэнтр аказвае дапамогу выключна ў межах сваіх праграм і наяўных рэсурсаў.

Паводле facebook.com/CBSwarsaw