6 сакавіка 2026 года, напярэдадні  Міжнароднага жаночага дня, ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Даўгаўпілскага Цэнтра нацыянальных культур падарыў дабрачынны канцэрт «Вясновыя мелодыі» падапечным цэнтра сацыяльнага абслугоўвання “Senioru rezidence” у Кумбулях.

Для творчых калектываў даўгаўпілскіх беларусаў дабрачынныя мерапрыемствы і выступленні перад жыхарамі Аўгшдаўгаўскага краю ўжо даўно сталі шчырай традыцыяй.

Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” (мастацкі кіраўнік Вячаслаў Пятроў) падрыхтаваў насычаную культурную праграму. У якасці музычнага вітання прагучалі беларускія, латышскія і латгальскія народныя песні.

Гледачы з захапленнем слухалі вершы пра вясну і аўтарскія песні Анатоля Галера, а таксама атрымлівалі асалоду ад яркіх танцавальных нумароў у выкананні Таццяны Галер.

Для ансамбля “Купалінка” падобныя сустрэчы – гэта не проста выступленне, а магчымасць падзяліцца душэўным цяплом і аказаць падтрымку тым, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу.

Цэнтр нацыянальных культур муніцыпальнай установы “Даўгаўпілскі Палац культуры”