«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», — напісалі ў подпісу да песні.
Калыханка ...І голасу ўсіх не пазбавяць, Толькі цябе. І не пазбавяць усіх Радзімы, Толькі цябе. І ў турму ўсіх ня кінуць, Толькі цябе. І на вайне ўсіх не заб’юць, Толькі цябе. Але любіць будуць Толькі цябе. І памінаць у малітве будуць Толькі цябе, Бо голас Беларусі Толькі ты.
Тэкст на які паклалі музыку напісаў беларускі пісьменнік, перакладчык і публіцыст Аляксандр Лукашук.
Вакал — Лявон Вольскі
Гітара — Павел Трыпуць
Бас-гітара — Алесь-Францішак Мышкевіч
Бубны — Павел Мамонаў