Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай кнігі Арлова, якая выйшла ў Беларусі трыма выданьнямі, мела велізарны посьпех, а ў 2022 г. уладамі Беларусі прызнаная «экстрэмісцкай», — напісана на сайце kamunikat.org.

«Імёны Св*б*ды» — у гэтай кнізе агульным аб’ёмам 900 старонак зьмешчныя 410 аповедаў пра герояў змаганьня за свабоду.

Кнігі выдазеныя Фондам Kamunikat.org да 105-х угодкаў БНР.

Прэзентацыі новых кніг адбудуцца:

Беласток: 22 сакавіка, 19:00 на сустрэчы Гістарычнага клубу «Beer&History», паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok. 2

Гданьск: 25 сакавіка, 12:00-16:00 падчас Кірмашу беларускай літаратуры Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, зімовы сад

Варшава: 26 сакавіка, 16:00 на сустрэчы «Святкуем Дзень Волі разам з Уладзімірам Арловым!». Witryna Domu Wschodniego, Płac Konstytucji 6

Кнігі можна таксама замовіць праз e-mail shop@kamunikat.com і на сайце.

budzma.org