
Шышко быў затрыманы ў красавіку 2026 года. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце праекта Dissidentby, «Позірку» яе пацвердзіў праваабаронца Раман Кісляк.
«Аляксандр жыў у Тбілісі мінімум з 2022 года. Чаму ён вярнуўся ў Беларусь, сказаць складана, магчыма, сумаваў па радзіме, родных. Думаю, пралічыўся наконт рызыкі затрымання, думаў, што праскочыць», — сказаў Кісляк.
Праваабаронца адзначыў, што пасля Дня Волі 2024 года прапагандысты пачалі згадваць Шышко у сваіх матэрыялах.
«Наколькі я ведаю, крымінальная справа распачатая па факце правядзення Дзён Волі за мяжой, і ў межах гэтай справы ў Беларусі ў яго кватэры праводзіўся вобшук», — дадаў Кісляк.
