
Закрыццё грэка-каталіцкіх парафій на Берасцейшчыне – гэта знішчэнне Беларусі па загаду Крамля без перабольшвання. Гэта найбольш нацыянальна арыентаваныя духоўныя месцы сустрэч вернікаў. Менавіта грэка-каталікі масава падтрымалі акцыі ў 2020 годзе, – кажа Вячаслаў Сіўчык, які ў 90-я дапамагаў адраджаць грэка-каталіцкую царкву.
– Пасля крывавай нядзелі 9 жніўня 2020 года наогул ідзе ліквідацыя ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі. Яна метадычная. Я нагадаю, што яшчэ ў праграме Кастуся Каліноўскага быў пункт пра адраджэнне грэка-каталіцкай канфесіі ў Беларусі, адзін з асноўных пунктаў. Чаму забароненыя гэтыя нашыя грэка-каталіцкія суполкі Берасцейшчыны? Не забывайце, што і Унія была заключана ў Берасці. Яны ставяць на мэту знішчыць наш народ.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, поўная ліквідацыя структур грэка-каталіцкай царквы на Берасцейшчыне сімвалічна азначае скасаванне рэшткаў духоўнай спадчыны Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў гэтым рэгіёне.
