
Да Міжнароднага дня культуры публічныя прадстаўнікі і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай запоўнілі невялікую анкету пра любімыя кнігі, песні, традыцыі і тое, што для кожнага з нас значыць культура.
Любімыя кнігі Святланы Ціханоўскай — «Радзіва Прудок» Андруся Горвата і «Людзі на балоце» Івана Мележа.
Любімы фільм — камедыйная французская муві-драма «1+1. Недатыкальныя», любімая песня «Мама» «Навібэнда», чалавек культуры, які натхняе, мастачка — Руфіна Базлова, любімая традыцыя — Купалле. Від мастацтва, які найбольш блізкі, — музыка.
Ціханоўская раіць ехаць у маленькія беларускія мястэчкі і беларускія гарады, каб натхніцца беларускай культурай.

У Франака Вячоркі таксама любімая песня «Мама» «Навібэнда», любімы фільм «Назад у будучыню», любімыя кнігі з дзяцінства «Заклятыя скарбы» Уладзіміра Ягоўдзіка і «Лагодны цмок» Кенэта Грэхэма, натхняе Лявон Вольскі.

У Дзяніса Кучынскага любімая кніга «Дзве душы» Максіма Гарэцкага, любімы фільм «Малады Папа» Сарэнціна, любімая песня «Мая краіна» з «Народнага альбома». Натхняе Язэп Драздовіч, а любімая традыцыя — калядаванне.



