
903 палітвязні налічваецца ў Беларусі па стане на 14 красавіка паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Лукашэнкаўскі рэжым выпускае іх часткамі, кагосьці па памілаванні, іншых з-за зняцце санкцый, а некаторыя выходзяць па сканчэнні тэрміну. Праўда, тым, хто з іх застаўся ў Беларусі, спакою сілавыя структуры не даюць і нават прамым тэкстам кажуць, што яны ворагі дзяржавы і ім трэба з’язджаць, бо знойдуць за што пасадзіць зноў.
Падобная сітуацыя здарылася і з былым палітвязнем Уладзіславам Яфімовічам:
– Прыходзілі супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС і Следчага камітета, пагражалі за ліставанне з «Вясной» і Байсол. Ішла пагроза. Пагражалі вярнуць у калонію. Пыталіся: хто твой кіраўнік? То бок, бяжы з Беларусі, ты нам вораг, бяжы, бо чакае зноў турма.
Нагадаем, Уладзіслаў Яфімовіч быў затрыманы 15 лістапада 2022 года і асуджаны 7 ліпеня 2023 года па двух крымінальных артыкулах за стварэнне “экстрэмісцкага” фармавання і ўдзел у ім да трох з паловай гадоў. Быў вызвалены па памілаванні Лукашэнкам. Пасля пагроз міліцыянтаў пра адкрыццё новай справы, хлопец з’ехаў у Літву, дзе зараз уладкоўвае сваё жыццё.
