Павел Шаўцоў: адчуваць сябе беларусамі і будаваць нацыю на сваёй зямлі — мая ідэя

Павел Шаўцоў

Пра тое, чаму і ў эміграцыі беларусы не забываюцца на свае карані, чаму мы павінны захоўваць памяць пра сваю гісторыю, і як гэта нам дапаможа захаваць сваю ідэнтычнасць, «Еўрарадыё» разважае з сябрам Апякунскай рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане Паўлам Шаўцовым.

Шмат гадоў робіцца ўсё, каб беларускасць у беларусах канчаткова знішчыць. І часам здаецца, што гэтыя планы захопнікаў і манкуртаў сапраўды здзяйсняюцца. Але нават праз крывавы бетон, якім заліваюць нашу свядомасць і нашу зямлю, наша беларускасць усё адно прасочваецца і напаўняе сокам беларускую нацыю. Так будзе і гэтым разам, перакананы Павел Шаўцоў.

euroradio.fm