У Беластоку абмеркавалі спадчыну ўніяцкіх храмаў Падляшша

Анэта Кулак

15 красавіка ў Галерэі імя Слендзінскіх у Беластоку адбылася адкрытая лекцыя доктара гісторыі мастацтва Анэты Кулак, прысвечаная эвалюцыі архітэктуры і ўнутранага ўбрання ўніяцкіх храмаў на Падляшшы.

Падчас сустрэчы даследчыца адзначыла, што «на працягу амаль 300 гадоў уніяты фармавалі шматканфесійную і шматэтнічную культурную прастору Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў», што заўважна ў падабенстве храмаў і зараз:

– Няма сумневаў, што тутэйшыя цэрквы былі падобныя на беларускія, не таму што яны ў асноўным належалі да  адной епархіі, якая знаходзілася ў Беларусі, таму яны вельмі часта маюць рысы барочнай архітэктуры. Сёння гэтыя тэрыторыі часткова ўваходзяць у склад Падляшскага ваяводства, а таксама Мазавецкага і Люблінскага ваяводстваў, і на гэтай тэрыторыі знаходзіцца 25 або больш касцёлаў, якія раней былі ўніяцкімі цэрквамі.

Асаблівую ўвагу падчас даследчыца надала таму, што спадчына падляшскіх уніятаў захавалася вельмі фрагментарна, таму яе рэканструкцыя патрабуе апоры на пісьмовыя і іканаграфічныя крыніцы. Важнай асновай выступлення стала таксама кніга Анэты Кулак, прысвечаная гэтай тэме. Выданне можна набыць на сайце Narodowego Instytutu Dziedzictwa, а ў бліжэйшы час таксама стане даступная бясплатная электронная версія.

racyja.com