Фракцыя «Наступ» правяла акцыю ў Варшаве

Фракцыя «Наступ» правяла акцыю каля варшаўскай установы Urząd do Spraw Cudzoziemców, якая займаецца легалізацыяй беларусаў. Падчас падзеі актывісты прапаноўвалі наведнікам напісаць на спецыяльнай дошцы, навошта беларусам патрэбная Каардынацыйная Рада і як зрабіць яе цікавейшай для людзей. Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі тэматычныя ўлёткі пра выбары ў КР і непасрэдна пра «Наступ».

Сваю ацэнку вынікам акцыі дала прадстаўніца фракцыі, якая працавала на месцы, Лізавета Пракопчык:

– Ацэньваю, дарэчы, добра. Што цікава, канешне, значная колькасць людзей, якія сёння праходзілі міма, гэта як раз былі беларусы. Усе, з кім мы размаўлялі, гэта чалавек 20-30, ведалі, што такое Каардынацыйная Рада. Яны яшчэ не ведаюць, ці будуць галасаваць, але яны ведаюць, яны сочаць, і гэта даволі прыемна. Прыемна думаць, што праца не проста праходзіць міма. І ўсе гэтыя развагі пра тое, што Каардынацыйная Рада непатрэбная, ці што пра яе дзейнасць ніхто не ведае, гэта хутчэй няпраўда.

Акцыя доўжылася 3 гадзіны.

racyja.com