
Кніга «Руіны Беларусі» ініцыятывы VEHA намінаваная на прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025 года ў катэгорыі «мастацтва» (альбомы, каталогі, фотакнігі).
«Руіны Беларусі» — першая кніга, надрукаваная сумесна з польскімі выдавецтвамі. Сувыдаўцом кнігі «Руіны Беларусі» стаў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (у супрацоўніцтве з галерэяй «Арсенал» з Беластоку), у выданне ўвайшлі фотаздымкі з архіва, што збірае Цэнтр.

Новая фатаграфічная калекцыя VEHA распавядае пра лёс беларускіх камяніц. У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў.
Войны, нядбайнасць, дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы і цэрквы, сінагогі і хаты. Мноства іх знікла без следу на зямлі, але засталося на фотаздымках.
Дарэчы, каманда працягвае збіраць матэрыялы для другога тома «Руін Беларусі», які з‘явіцца па меры таго, як будуць дасылацца здымкі.
