Як правільна прагаласаваць на выбарах у КР?

У Каардынацыйнай Радзе працягваецца інтэнсіўная падрыхтоўка да маючых адбыцца выбараў. Сама працэдура галасавання прадугледжвае ідэнтыфікацыю выбаршчыка праз сканаванне пашпарта грамадзяніна Беларусі або пашпарта «Новай Беларусі» пры дапамозе адмысловай праграмы.

Старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька патлумачыла, чаму выбарчая камісія адмовілася ад уключэння ў бюлетэнь пункта «галасаваць супраць усіх»:

– Калі гэты кандыдат супраць усіх набярэ большую колькасць галасоў чым іншыя, то парог прахаджэння тры адсоткі можа быць не дасягнуты. І такім чынам вось праз такую наўмысную правакацыю можна сапсаваць працэс выбараў. Нічога ты зрабіць не можаш. Прагаласавалі грамадзяне Беларусі. Хто гэтыя людзі, мы выявіць не можам.

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную Раду запланавана на 11–17 траўня. У выбарах удзельнічаюць 9 спісаў, якія прэтэндуюць на 80 месцаў, усяго — 174 кандыдаты. Выбарчая камісія пацвярджае забеспячэнне бяспекі дадзеных для ўсіх прагаласаваўшых грамадзян Беларусі.

racyja.com