У Польшчы ў выдавецтве “PaparaćNiaKvietka” выйшаў з друку дэбютны раман Тэклі Мандрык “Прытулак”. Маладая аўтарка ўзяла псеўданім ў памяць аб сваёй бабулі.

Анатацыя:

“Палітычныя ўцекачы Ліда і Уладзь Сцешыкі ўвесну 2022 году набываюць на Падляшшы вясковую хату ў знікаючай вёсцы Кірункі. Але ж пачуццё дома і бяспекі цягнецца для беларусаў нядоўга, бо дэвелаперская кампанія “Твая падляшская хата” ужо хутка пасля ўлазін абуджае жахі мінулага”.

Кнігу можна набыць ужо цяпер праз краму Kirma.sh.

bellit.info