Дзень Волі-2023 у Атаве адкрыўся прамовай Пётры Мурзёнка, рэдактара часопіса “Культура. Нацыя”, старшыні БІНІМ, сябры ЗБК.
Скарочаны тэкст прамовы: «Гістарычная роля абвяшчэння незалежнасці БНР заключаецца ў тым, што яно ўпершыню адчыніла акно для беларускай дзяржаўнасці ў сучасны перыяд. Абвяшчэнне незалежнасці БНР было вынікам працы І-га Ўсебеларускага з’езда. Большасць дэлегатаў (больш за 90%) прадстаўлялі беларусы паветаў, паветаў, зямельных камітэтаў, настаўніцкіх арганізацый і інш. Выканаўчы камітэт рады з’езда прыняў тры гістарычныя дакументы, называемые Устаўнымі граматамі.
Гістарычная сіла прынятых дакументаў заключаецца, на мой погляд, у наступным:
Па-першае, яна ў самой дэкларацыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і ў абвяшчэнні яе незалежнасці.
Па-другое, Ураду БНР за адзін 1918 год удалося шмат зрабіць для развіцьця адукацыі-школьніцтва і беларускай культуры; у дадатак, БНР выдавала пашпарты; мела дзяржаўную пячатку і дзяржаўныя сімвалы – бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»; утрымлівала дыпламатычныя і консульскія місіі у шэрагу краін.
Па-трэцяе, менавіта дзякуючы існаваньню БНР і яе ўраду, які дзейнічаў пачынаючы з 1919 года за мяжой, бальшавікі пайшлі на стварэньне БССР.
Па-чацвёртае, былі вызначаны межы рэгіёнаў з большасцю беларускага насельніцтва, і гэтыя межы маюць сваю актульнасць па сёняшні дзень.
Мы рады адзначыць, што Рада БНР праягвае справу і ў нашы дні – яе лідар, спадарыня Івонка Сурвіла жыве і працуе разам з намі ў Атаве».