Аляксей Францкевіч: Беларускае пытанне ў фокусе Амбудсмена Украіны

6 траўня ў Кіеве адбыўся IV Дыялог нацыянальных супольнасцяў Украіны, дзе кіраўнік фонда «Вільна Беларусь» Аляксей Францкевіч выступіў мадэратарам панэльнай дыскусіі, прысвечанай прававому становішчу беларускай супольнасці ва Украіне.

Францкевіч адзначыў, што беларускі блок пытанняў ужо знаходзіцца ў полі сталага кантролю з боку ўкраінскіх праваабарончых інстытуцый:

Мы падрыхтавалі зварот да ўлады і адпаведных структур адносна статуса беларусаў ва Украіне. Я афіцыйна перадаў гэты зварот Амбудсмену Украіны Дзмітрыю Лабінцу, ён сказаў, што ў яго беларускае пытанне пад асабістым кантролем.

У кіеўскай дыскусіі падкрэслівалася, што ключавымі выклікамі з’яўялюцца складанасці з абменам і падаўжэннем дакументаў для грамадзян Беларусі. Па словах Францкевіча, для беларускай супольнасці гэты дыялог стаў чарговым крокам да фарміравання сталай прававой пазіцыі і пошуку практычных рашэнняў на роўні дзяржавы.

racyja.com,
фота з архіва Аляксея Францкевіча