Арцём Брухан і Святлана Шаціліна пра магчымы абмен Васіля Верамейчыка

Васіль Верамейчык / тэлеканал АНТ

Сітуацыю вакол магчымых перамоў пра абмен беларускага добраахвотніка і сябра КР Васіля Верамейчыка каментуюць прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан адзначае, што сітуацыя вакол магчымых перамоў і абменных сцэнарыяў знаходзіцца пад кантролем адпаведных структур і развіваецца ў межах існуючых працэдур:

– Каардынацыйная Рада, калі яшчэ быў выкрадзены спадар Верамейчык, адразу прынялі адпаведную рэзалюцыю. І вось зараз, калі з’явілася гэтая шпіёнка, якая затрыманая, канешне, патэнцыял гэтай магчымасці значна ўзрастае. Даём сігналы, каб актывізаваць гэты працэс. Я думаю, практычныя крокі ўжо робяцца.

У сваю чаргу, старшыня Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна падкрэслівае, што ўкраінскі перамоўны трэк па абменах не абмяжоўваецца адным кейсам і можа ўключаць розныя катэгорыі асоб:

– Двое нашых хлопцаў, знаходзяцца ў палоне, і мы не ведаем нічога пра іх лёс. Яшчэ ёсць пытанне: ва Украіне знаходзяцца 14+ беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі.

Раней камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм у Збройных сілах Украіны Андрэй Кушняроў публічна прапанаваў магчымы сцэнар абмену грамадзянкі Беларусі Інны Кардаш, якая падазраецца ў шпіянажы, на Васіля Верамейчыка. На думку Кушнярова, такі абмен палітычнага рашэння і афіцыйных перамоўных механізмаў.

racyja.com