Беларускае выдавецтва Rozum.Media, якое знаходзіцца ў Познані, выдала кнігу прозы Макса Шчура.

Кніга называецца «Разьюшанасьць & любоў» і мае падзагаловак «Успаміны кліматычнага актывіста».
Пра кнігу гаворыць кіраўнік выдавецтва Павел Лягчылаў:
– «Разьюшанасць і любоў» – гэта новы твор Макса Шчура, даволі вядомага нашага пісьменніка, які жыве ў Чэхіі. Але новая яго кніга зноў выходзіць у Польшчы. Гэта таксама ўспаміны, успаміны пра перыяд з 2019 па 2020 года. Кніга цікавая, яе трэба чытаць.
У фэйсбуку выдавецтва наступным чынам гаворыцца пра змест кніг: «Плынь думак аўтара нясе, як горная рака, — праз хваляваньні 2019–2020 гадоў, ад адной рэвалюцыі да другой. Як усё пачыналася і чым скончылася? І ці скончылася ўвогуле? Кожная рака імкнецца да мора-акіяну. Што будзе далей? Адказы — у новай кнізе Макса Шчура,» – так прадставіў новую кнігу свайго выдавецтва Павел Лягчылаў.

racyja.com,
фота з фэйсбука выдавецтва
