13.05: У Бруселі пройдзе пікет супраць тэрору ў Беларусі

У Бруселі каля амбасады Рэспублікі Беларусь у сераду, 13 траўня, будзе ладзіцца пікет супраць хвалі тэрору, які апошнім часам ладзяць так званыя сілавікі ў дачыненні да сваякоў і блізкіх актывістаў беларускай эміграцыі.

Таксама арганізатар пікета Зміцер Піменаў заклікае далучацца да акцыі і ладзіць такія пікеты па ўсіх беларускіх дыяспарах свету.

– Беларускія актывісты, беларускія мігранты не згодныя з той тэрарыстычнай дзейнасцю, якую праводзяць улады Беларусі. Яны пачалі акцыі тэрору супраць родных і блізкіх эмігрантаў, якія знаходзяцца ў краінах Еўропы і падтрымліваюць змаганне Украіны супраць агрэсараў. Беларусы ў эміграцыі не могуць быць абыякавымі да такой сітуацыі.

«Мы выходзім не дзеля шуму. Мы выходзім, каб у цэнтры Еўропы працягваў гучаць голас Беларусі і Украіны. Калі маўчаць пра зло — яно пачынае адчуваць сябе нормай,» – гаворыцца ў заяве Беларуска-Еўрапейскага задзіночання.

Акцыя ў Бруселі пройдзе каля амбасады РБ па адрасе Avenue Molière 192 з 11:00 да 13:00 па мясовым часе.

racyja.com