У Кіеве з’явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

На пасяджэнні 23 сакавіка Дэпутаты Кіеўскай гарадской рады перайменавалі яшчэ 16 тапонімаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і савецкім мінулым.

Цяпер вуліца Дабралюбава будзе называцца імем беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«На працягу дзесяцігоддзяў Крэмль спрабаваў навязаць украінцам сваю перавагу, і гэта выразна было адлюстравана ў назвах гарадскіх аб’ектаў. Расія адкрыта перакрыўляла гістарычныя падзеі і знішчала ўкраінскую культуру. І падчас поўнамаштабнай вайны гэта выразна ўсё ўсвядомілі. Ужо год гарадскія ўлады сумесна з грамадскасцю ў сталіцы праводзяць маштабны працэс дэрусіфікацыі. У нас ёсць свае паэты, філосафы, навукоўцы, грамадскія дзеячы і героі, якія ў розныя перыяды працавалі на карысць і абаранялі наш горад, краіну ў цэлым», — напісаў сакратар Кіеўскай гарадской рады Уладзімір Бандарэнка.

Усяго ў Кіеве перайменавана ўжо 288 аб’ектаў.

budzma.org