
Сакратар дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, прадстаўніца спісу «Еўрапейскі выбар» Ксенія Луцкіна падвяла вынікі працы дэлегацыі за 2025–2026 гады і заклікала беларусаў прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду.
Паводле яе слоў, менавіта праз Каардынацыйную Раду сёння фармуецца міжнароднае прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл у еўрапейскіх структурах:
– Дадзеная дэлегацыя павінна быць пераабраная новым складам Каардынацыйнай Рады. І праца не перапыняецца, праца будзе працягнутая надалей. Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы – гэта найважнейшая еўрапейская парламенцкая структура. Што здолела зрабіць дэлегацыя за гэты год – гэта паставіць Беларусь у фокус парламетарыяў. У Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў нас ёсць вялікія сябры, гэта перш за ўсё Польшча, у нас добрыя стасункі з украінскай дэлегацыяй.
Ксенія Луцкіна нагадала, што дэлегацыя, сфармаваная з прадстаўнікоў КР, за апошні год дамаглася прыняцця асобнай рэзалюцыі ПАРЕ па Беларусі, арганізавала дзясяткі сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі і прасунула беларускі кантэкст у шэраг міжнародных дакументаў. Паводле яе, гэта стала магчымым дзякуючы працы прадстаўнікоў, абраных беларусам.
racyja.com,
фота з архіву Ксеніі Луцкіной
