
На 45-м Міжнародным фестывалі «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» ў Гайнаўцы выступіў моладзевы змяшаны хор Праваслаўнай парафіі ў Лодзі, які з 2024 года вядзе сваю дзейнасць пры мясцовай супольнасці. Першапачаткова жаночы калектыў, з кастрычніка 2025 года хор працуе ўжо як змешаны і актыўна ўдзельнічае ў парафіяльным жыцці, спяваючы падчас богаслужэнняў і розных мерапрыемстваў.
Кажа дырыжор калектыву, Ганна Літвінчук з Украіны:
– Я па прафесіі дырыжор. Прапанавала царкве стварыць моладзевы хор пры нашай Луцка-Пазнаньскай парафіі. І з гэтага пачынаецца гісторыя хору. Я сабрала шчырых, адкрытых, музычна таленавітых людзей.
У складзе хору спяваюць маладыя выканаўцы розных нацыянальнасцяў, у тым ліку і беларускія ўдзельнікі, што надае калектыву асаблівую шматкультурнасць і гучанне. Хор з Лодзі з’яўляецца лаўрэатам бронзавай стужкі Ігрышча калядак і пастаралек 2026 года ў Варшаве.


