На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» выйшла чарговая серыя гістарычнага серыяла пад назвай «Беларусь 1863». У новым выпуску расказваем пра тактыку і лясное жыццё паўстанцаў 1863 года.
Каша з порахам замест солі — як гэта з’есці? Што такое катлоўка? Чым былі ўзброеныя паўстанцы і навошта рабілі лясныя завалы? Што шукалі расіяне па хатах, каб выявіць сетку падтрымкі партызанаў? Ці рэальна з атрадам у 40 чалавек узяць горад або крэпасць? Навошта паўстанцы разбіралі рэйкі і рубілі тэлеграфныя слупы? Рацыён паўстанца — адкуль там гарэлка?
- Каша з порахам замест солі — як гэта з’есці?
- Што такое катлоўка?
- Чым былі ўзброеныя паўстанцы і навошта рабілі лясныя завалы?
- Што шукалі расіяне па хатах, каб выявіць сетку падтрымкі партызанаў?
- Ці рэальна з атрадам у 40 чалавек узяць горад або крэпасць?
- Навошта паўстанцы разбіралі рэйкі і рубілі тэлеграфныя слупы?
- Рацыён паўстанца — адкуль там гарэлка?
Беларусь1863 — гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1864-1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?
