У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія матэрыялы», паведамляюць праваабаронцы. 

Кніга пабачыла свет у 2019 годзе. Яна прысвечана дзеячу беларускага нацыянальнага адраджэння ў паваенны час Цімоху Акімавічу Вострыкаву. Кніга падрыхтаваная на аснове ўспамінаў Цімоха Вострыкава «Мая споведзь».

budzma.org