Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету

Сёння ранкам Святлана Ціханоўская, што знаходзіцца з візітам у Кіеве, усклала кветкі і запаліла зніч у памяць аб загінулых беларускіх добраахвотніках.

Яна ўсклала кветкі на Майдане незалежнасці і каля мемарыяла Міхаілу Жызнеўскаму, што загінуў у студзені 2014 года.

Таксама яна ўшанавала памяць журналіста Паўла Шарамета, які загінуў у цэнтры Кіева ў ліпені 2016 года.

Таксама яна ўсклала кветкі да помніка пісьменніку Уладзіміру Караткевічу.

nashaniva.com