
Урачыстая цырымонія адкрыцця Місіі беларускіх дэмакратычных сіл ва Украіне прайшла з удзелам Святланы Ціханоўскай і іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, якія суправаджаюць яе падчас візіту ў Кіеў.
З украінскага боку у адкрыцці ўдзельнічалі намеснік міністра замежных справаў Яўген Перабійніс, іншыя прадстаўнікі ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства, а таксама іншыя афіцыйныя асобы і сябры Беларусі.
Узначаліць місію Святлана Шаціліна.
У новым памяшканні Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі двум дэпутатам Вярхоўнай Рады, сябрам міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» Вадзіму Галайчуку і Ігару Гузю.
