
Пра тое, чаму змаганне “лоб у лоб” з рэжымам не дае плёну, ці магчыма па-за межамі краіны пабудаваць альтэрнатыўную Беларусь будучыні і як зрабіць так, каб беларускі дух і імпэт не зніклі ў беларусаў дыяспары, „Еўрарадыё“ разважае разам з эксперткай па беларускай дыяспары, лідаркай суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябрам Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзеяй Нортан.
Раскіданыя па ўсім свеце беларусы сёння не знікаюць бясследна, а няспынна працуюць над стварэннем сваёй, альтэрнатыўнай ад рэжымнай, Беларусі. І хай сёння яна геаграфічна знаходзіцца па-за межамі нашай краіны, але прыйдзе час, калі і гэта, створаная нашай працай і нашымі марамі альтэрнатыўная Беларусь, і Беларусь, геаграфічна прывязаная межамі да пэўнага месца на мапе, уз’яднаюцца, перакананая Надзея Нортан.
