Аліса Рыжычэнка пра чарговыя абяцанкі беларускіх чыноўнікаў дапамагаць малому і сярэдняму бізнесу

Аліса Рыжычэнка

Дэкларацыі на паперы, альбо як чыноўнікі чарговы раз абяцаюць дапамагаць і развіваць малы і сярэдні бізнес. 22 траўня міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар быў у Іўеўскі раён Гарадзенскай вобласці ды мясцовых прадпрымальнікаў стымуляваў рэалізоўваць праекты для малых гарадоў і сельскай мясцовасці.

Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліса Рыжычэнка расказала пра інструменты, якія сёння маюць чыноўнікі, тут толькі два падыходы, іх тлумачыць эканамістка:

– Першы падыход – гэта развіццё на паперы. Калі чыноўнікі робяць такія заявы, што яны зараз будуць развіваць малы і сярэдні бізнес, і потым ты глядзіш на афіцыйную статыстыку, дзе бачыш, што бізнесу стала менш, прадпрымальнікаў стала менш і г.д. І зараз ёсць толькі статыстыка, напрыклад, па студзеню 2025 года. То бок няма той статыстыкі за апошні год, мы не бачым нічога, якая сітуацыя з бізнесам.

Малы і сярэдні бізнес фарміруе каля 27 працэнтаў валавага ўнутранага прадукту Беларусі. І гэта добры паказчык, але ў Беларусі не шмат дапамагаюць прадпрымальнікам, працягвае Аліса Рыжычэнка:

– Калі мы пабачым долю ў ВВП, гэта каля 17% стварае сярэдні і малы бізнес, гэта велізарная доля. Насамрэч чыноўнікі павінны перш за ўсё займацца тым, каб развіваць гэты бізнес. Але калі мы гаворым пра рэгіёны, то гэта адзін шлях, калі яны наўпрост зробяць нешта на паперы. Іншы шлях – вось гэтае развіццё будзе адбывацца толькі да афіліяваных персон, для якіх будуць ствараць нейкія добрыя ўмовы для вядзення бізнесу ў рэгіёнах.

Гандаль і рамонт, сярод топавых напрамкаў дзейнасці ў Беларусі, дзе занятыя прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу. А гэта амаль 35% прадпрымальнікаў.

racyja.com