
Традыцыйна ў траўні літаратурная прэмія «Гліняны Вялес» называе свайго чарговага лаўрэата.
У шорт-спісе за 2025 год былі: два раманы, адзін зборнік апавяданняў, адна кніга п’ес, адна рэпарцёрская і адна эсэістычная кніга; а таксама тры кнігі паэзіі. Можна сказаць, шорт літпрэміі сабараў практычна ўсе асноўныя жанры літаратуры.
Зміцер Вішнёў «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер», раман (Skaryna Press, Лондан).
Аляксандр Карнаўх «Халодныя землі», раман (Gutenberg Publisher, Кракаў).
Сяргей Кавалёў «Камедыя Юдзіфі», п’есы (Камунікат, Беласток).
Ганна Кандрацюк «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку).
Ванда Марцінш душ Рэйш «Таямніцы высокага двара», двухмоўная беларуска-літоўская кніга вершаў (Slinktys, Вільня).
Уладзімір Сцяпан «Ваўка», кніга апавяданняў (Мяне няма, Варшава).
Сяргей Сыс «Пералёт трава», нясумная кніга беларускага выгнанца. (Логвінаў, Вільня).
Юля Цімафеева «Рэжу гісторыю сабой. Ich zerschneide die Geschichte», двухмоўны беларуска-нямецкі зборнік, калажы і вершы (Edition Frölich, Берлін).
Макс Шчур «Чайны збор», выбраная постпаэзія (SayBeat, Варшава).
Лаўрэтам «Глінянага Вялеса» сёлета стаў беларускі паэт, які жыве ў Чэхіі, – Макс Шчур за кнігу «Чайны збор».

