Напярэдадні Дня Волі ў грамадскай залі беларускай царквы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адкрылася выстава рэпрадукцый беларускага мастака-графіка Змітра Шапавалава.
Малады творца скончыў аддзяленне графікі, а пазней магістратуру Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў. З 2004 года пачаў актыўна ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных выставах. За свой адметны мастацкі стыль «беларускі Дзюрэр», як ужо паспелі назваць мастака, неаднаразова станавіўся лаўрэатам шэрага міжнародных конкурсаў, а таксама быў узнагароджаны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага.
У ЗША творы Змітра Шапавалава эскпануюцца ўпершыню. Мерапрыемства арганізавана Беларускай Асветніцкай Лігай Амерыкі (BELA) пры падтрымцы Нью-Ёркскага аддзялення БАЗА, Парафіяльнай Рады Сабора БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага, Беларускага Інстытута Амерыкі і Беларускай Фундацыі Крачэўскага.
Ірына Хадарэнка, budzma.org,
фота аўтара