
З батумскага аэрапорта беларус быў адпраўлены ранішнім рэйсам 1-га чэрвеня 2026 году ў аэрапорт Ерэвана. Па прылёце ў мужчыны амаль гадзіну праглядалі беларускі пашпарт, аднак пусцілі ў Арменію.
Гэты выпадак каментуе праваабаронца Раман Кісляк:
-Адзін з беларусаў, які жыў у Грузіі, быў затрыманы і дэпартаваны. Добра, што дэпартавалі ў Арменію, а не ў Беларусь. Бо ў Беларусі яму пагражаў крымінальны пераслед. Ён палітвязень. Гэта сітуацыя, калі беларусы застаюцца ў Грузіі і ў іх заканчваецца тэрмін знаходжання, яны робяць візэран. Гэта небяспечна, бо зараз практыка грузінскіх уладаў і грузінскае заканадаўства змяніліся, разам з іншымі грамадзянамі беларусаў затрымліваюць за нелегальнае знаходжанне ў Грузіі і дэпартуюць.
Кісляк канстатуе, што гэта ўжо не першы выпадак з беларусамі. Праваабаронца таксама ведае выпадкі, калі беларускіх актывістаў не пускаюць у Грузію, як пагрозу нацыянальнай бяспекі, аднак колькасць такіх выпадкаў – невялікая.
